Навіны
Рэпертуар
Рэжысёры
Кантакты
Гісторыя
Афіша
Трупа
Зала
Фестывалі

                                                  Апошняе абнаўленне - 6.05.2007 21:47.09   

Навіны


Субота, 19 мая

Чакаецца прэм’ера!
“Вячэра” Яўген Шабан

Прэм’ерны паказ спектакля прымеркаваны да 70-годзя аўтара.

Не кожнаму дадзена адчуць сувязь з продкамі. Але рыхтуючы вячэру ў сумнае і светлае свята Дзядоў, старая Васіліна становіцца мостам паміж мінулым і сучаснасцю, паміж светам і чалавекам.
У галоўнай ролі - Таццяна Мархель, выдатная актрыса, вядомая гледачу па шматлікіх кінафільмах і спектаклях. У гэтай пастаноўцы яна паўстае перад намі не як бытавая, рэалістычная актрыса, а як актрыса жанравая.
У спектаклі занятыя таксама маладыя артысты тэатра; тут шмат танцаў і пластычных нумароў.
Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля – Ніна ПІСКАРОВА, мастак-пастаноўшчык Андрэй ТРЫЗНА, балетмайстар і рэжысёр па пластыцы Вольга СКВАРЦОВА, музычнае афармленне Кацярыны ТАРАСАВАЙ.
Перад прэм’ерай будзе наладжана выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Яўгена Шабана.