Арыніч-Анісенка
Ганна Валер'еўна
У 1993г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта
(спецыяльнасць - руская мова і літаратура). Падчас навучання прымала ўдзел у
працы студэнцкага тэатра. У 2002г. скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт
культуры па спецыяльнасці "рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог
спецыяльных дысцыплін". Дыпломны спектакль - "Толькі дурні сумуюць"
паводле п'есы Дана Альмагора (супольны праект РТБД і амерыкана-ізраільскага
таварыства "Джойнт"). Спектакль да гэтага часу ўтрымліваецца ў рэпертуары тэатра
і карыстаеццца нязменным глядацкім поспехам. У Рэспубліканскім тэатры беларускай
драматургіі працуе з 2002г. Іграла ў спектаклях: "Макбет" В.Шэкспіра
- Вядзьмарка; "Рычард" В.Шэкспіра - Маргарыта; "І рэха адказала
- ты..." ("Лафантэн") А.Карэліна - Эльза.
З 1994г. займаецца клоўнатэрапіяй у Рэспубліканскім дзіцячэм анкалагічным цэнтры.
З'яўляецца адным з заснавальнікаў гэтага праекту ў СНД.
Удзельнічае ў антрэпрызе Е.Валабоева "Беларускія сезоны". Іграе ў спектаклі
"Карусель" М.Каляды - Ніна.
У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі іграе ў наступных спектаклях:
"Песні ваўка" В.Паніна - Падпаліна; "Адвечная песня"
паводле Я.Купалы - Карова, Вясна; "Толькі дурні сумуюць"
Д.Альмагора - Сквапная жонка; "Понцій Пілат" А.Курэйчыка
- Прокула; "Чарнобыльская малітва" С.Алексіевіч - Маці;
"Жанчыны Бергмана" М.Рудкоўскі - Здань; "Хрустальны
туфлік" Ш.Перо, Т.Габэ, Я.Шварца - Мачыха; "П'емонцкі звер"
А.Курэйчыка - Сястра Марыя; "Містэр Розыгрыш" С.Кандрашова
- Марына; "Валянціна" А.Вампілава - Кашкіна; "Воўк-мараплавец"
С.Казлова - Ліса; "Кабала святош"("Мальер") М.Булгакава
- Рываль, "Майстар галадання" Т.Ружэвіча - Жонка імпрэсарыо,
"Кароль Лір" У.Шэкспіра - Ганерылья; "Белы анёл з
чорнымі крыламі" Д.Балыка - Вольга; "Дамавічкі"
Я.Конева - Мара; "Іванаў" А.Чэхава - Бабакіна. |