Навіны
Рэпертуар
Рэжысёры
Кантакты
Гісторыя
Афіша
Трупа
Зала
Фестывалі

                                                  Апошняе абнаўленне - 6.05.2007 21:47.09   

Багушэвіч Віктар Іванавіч

Нарадзіўся 4 лютага 1954г. у Гродзенскай вобласці. Скончыў тэатральнае аддзяленне Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча, у 1984г. - Мінскі інстытут культуры. Працяглы час працаваў у Іўеўскім раённым аддзеле культуры, дзе стварыў народны тэатр пры Іўеўскім РДК. Сярод пастановак - "Радавыя" і "Парог" А.Дударава, "Ветрагоны" У.Галубок і інш. У 1990г. быў запрошаны ў Слонімскі драмтэатр, дзе працаваў акцёрам да 1994г. Сыграў наступныя ролі: "Пакрыўджаныя" Л.Родзевіча - Тодар; "Пісаравы імяніны" У.Галубка - Дзяк; "Сабака з залатым зубам" У.Бутрамеева - Бацька і інш. З 1994г. працаваў у Мінскім абласным драматычным тэатры (г. Маладзечна), дзе выканаў ролі: "Караль" С.Мрожака - Дзед; "Пры зачыненых дзвярах" Ж.-П.Сартра - Жазэф Гарсэн; "Гер Паўль" Т.Дорста - Гер Паўль; "Пан міністар" Ф.Аляхновіча - Філімон Пупкін; "Правінцыйныя анекдоты" А.Вампілава - Калошын і інш.

Віктар Багушэвіч двойчы лаўрэат тэатральнага фестывалю "Маладзечанская сакавіца" за ролю Антыоха ў спректаклі "Дыяген" Канстанцінава і Рацара, і за ролю Якуба Гальпіра ў спектаклі "Саламея і яе амараты" С.Кавалёва.

 У Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі працуе з 2004 г. Іграе ў спектаклях: "Адвечная песня" Я.Купалы - Бацька; "Песні ваўка" В.Паніна - Дзед; "Понцій Пілат" А.Курэйчыка - Анна ; "Валянціна" А.Вампілава - Дзергачоў; "Воўк-мараплавец" С.Казлова - Воўк; "Кабала святош" М.Булгакава - Жан-Жак Бутон; "Трыбунал" А.Макаёнка - Камендант, "Майстар галадання" Т.Ружэвіча - Галадар, "Кароль Лір" У.Шэкспіра - Граф Глостэр; "Белы анёл з чорнымі крыламі" Д.Балыка - Вадзім; "Іванаў" А.Чэхава - Лебедзеў.