Баярава
Алена Валянцінаўна
У 1994 годзе скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў (майстэрня прафесара А.А.Каляды)
па спецыяльнасці "актрыса драматычнага тэатра, кіно, чытальнік". Дыпломныя спектаклі:
"Лялечны дом" Г.Ібсэна, пастаноўка У.Баркоўскага - Нора;
"Бяда ад пяшчотнага сэрца" Ф.Салагуба, пастаноўка Б.Уторава - Машанька;
"Еўфрасіння Полацкая" У.Арлова, пастаноўка Г.Давыдзькі - Еўфрасіння
Полацкая; "Рок-н-рол на саломе", пастаноўка Г.Давыдзькі - Зоська;
монаспектакль "Ля самага мора…" паводле Г.Ахматавай, пастаноўка
Ф.Варанецкага. З 1994 па 1999 год працавала ў Белдзяржфілармоніі. Удзельнічала
ў спектаклях тэатра "Бульвар смеха": "Рок-н-рол на саломе", пастаноўка
Г.Давыдзькі - Зоська; "Вясёлыя жабракі", пастаноўка С.Кавальчыка;
"Развясёлае пузырылішча", пастаноўка Г.Давыдзькі - Прынцэса.
Працавала ў тэатры "Гоша" у спектаклях: "Зоркі сёмага неба", пастаноўка
Г.Давыдзькі - Лялька Эля; "Прыгоды Біма і Бома на паўднёвым полюсе",
пастаноўка Г.Давыдзькі - Прынцэса; "Чароўныя прыгоды ў навагоднюю ноч"
- Ліхадзейка. З 1998 года працуе ў РТБД. Іграла ў спектаклях: "Узлёт
Артура Уі, які можна было спыніць"Б.Брэхта, пастаноўка В.Мазынскага;
"Барбара Радзівіл"Р.Баравіковай, пастаноўка В.Мазынскага - Еўка;
"Стомлены д'ябал" С. Кавалёва, пастаноўка Р.Таліпава - Суседка;
"Рычард" У.Шэкспіра, пастаноўка В.Анісенкі - Ганна.
На цяперашні момант занятая ў спектаклях: "Містэр Розыгрыш"
С.Кандрашова, пастаноўка В.Расстрыжэнкава - Света; "Чорны квадрат"
М.Адамчыка, М.Клімковіча, пастаноўка А.Гарцуева - Афіцыянтка; "Хрустальны
туфлік" Ш.Перо, Я.Шварца, Т.Габэ, пастаноўка С.Кавальчыка - Золушка;
"Адвечная песня"Я.Купалы, пастаноўка С.Кавальчыка - Сялянка;
"Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей" У.Аксенкруга, пастаноўка
С.Кавальчыка - Кабыла, Котка; "П'емонцкі звер" А.Курэйчыка,
пастаноўка В.Анісенкі - Сястра Вянтурыя; "Нязваны госць"
С.Бартохавай - Яна; "Воўк-мараплавец" С.Казлова - Ліса,
"Майстар галадання" Т.Ружэвіча - Жонка імпрэсарыо; "Белы
анёл з чорнымі крыламі" Д.Балыка - Ніна Віч; "Дамавічкі"
Я.Конева - Мара; "Іванаў" А.Чэхава - Аўдоцця Назараўна.
|