Буслаева
Вераніка Аляксандраўна
У 2002 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры па спецыяльнасці
"рэжысёр, арганізатар тэатральнай дзейнасці, педагог спецыяльных дысцыплін".
Дыпломныя спектаклі: "Апошнія" М.Горкага, пастаноўка А.І.Бутакова
- Вера; "Жаніцьба Бялугіна" М.Астроўскага, пастаноўка Ю.Сідарава
- Бялугіна, Таццяна Сырамятава. З 2001г. працуе ў РТБД. Іграла ў спектаклях:
"Макбет" У.Шэкспіра, пастаноўка В.Анісенкі - Ведзьма, Ледзі Макбет;
"Стомлены д'ябал" С.Кавалёва, пастаноўка Р.Таліпава - Райская
птушка, Істота.
3 снежня 2002г. адбыўся рэжысёрскі дэбют: паставіла спектакль
"Скарб" В.Такарчук, у якім сыграла ролю Крысі Поплах. Педагог-асістэнт
па рэжысуры на курсе В.Д.Анісенкі.
На цяперашні момант занятая ў спектаклях: "Хрустальны туфлік"
Ш.Перо, Я.Шварца, Т.Габэ, пастаноўка С.Кавальчыка - Капрал; "Чорны
квадрат" М.Адамчыка, М.Клімковіча, пастаноўка А.Гарцуева - Афіцыянтка;
"Чарнобыльская малітва" С.Алексіевіч, пастаноўка Б.Бусаголя -
Жонка ліквідатара; "Песні ваўка" В.Паніна, пастаноўка У.Арлова
- Маладая ваўчыца; "Адвечная песня" Я.Купалы, пастаноўка
С.Кавальчыка - Нявестка; "Адэль" Я.Таганава, пастаноўка
В.Дудзіна - Хрысціна;"Айбаліт, Бармалей, пра жывел і Брадвей"
У.Аксенкруга, пастаноўка С.Кавальчыка - Жабка, Серпанціна; "П'емонцкі
звер"А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі - Сястра Іаана; "Трыбунал"
А.Макаёнка - Зіна; "Воўк-мараплавец" С.Казлова - Заяц
, "Ганна ў тропіках" Н.Круза - Марэла, "Кароль
Лір" У.Шэкспіра - Кардэлія; "Белы анёл з чорнымі крыламі"
Д.Балыка - Каша; "Дамавічкі" Я.Конева - Жуля.
|