Дабравольскі
Андрэй Уладзіміравіч
На працягу 1991-1995 гг. працаваў у Народным тэатры г. Жодзіна на пасадзе
загадчыка пастановачнай часткі. Быў заняты ў спектаклях: "Жорж Дадэн,
ці абдураны муж" Ж.Б.Мальера - Жорж Дадэн; "Звар'яцелы Журдэн"
М.Булгакава - Настаўнік філасофіі; "Бес" М.Варфаламеева - Рэпенка.
З 1997 па 2002г. з'яўляўся студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры
(майстэрня дацэнта В.Д.Анісенкі). Падчас навучання выконваў ролі ў курсавых
спектаклях "Жаніцьба Бялугіна" М.Астроўскага, пастаноўка Ю.Сідарава
- Бацька; "Апошнія" М.Горкага, пастаноўка А.Бутакова - Іван
Каламійцаў. З 1999 па 2001 узначальваў Народны тэатр г. Жодзіна. Паставіў
спектаклі: "Хто баіцца Рэя Брэдбэры" Максімава, "Генералы ў спадніцах"
Жана Ануя, "Дзве стралы" А.Валодзіна (выканаў ролю Главы роду).
З 2000 года працуе ў РТБД. Сыграў ролі ў спектаклях: "Макбет"
У.Шэкспіра, пастаноўка В.Анісенкі - Забойца; "Рычард" У.Шэкспіра,
пастаноўка В.Анісенкі - Бракэнбэры, Першы і Другі Забойца; "Стомлены д'ябал"
С.Кавалёва, пастаноўка Р.Таліпава - Карчмар; "Блазан" М.Адамчыка
і У.Сцяпана, пастаноўка М.Дзінава - Кат; "Гульні багоў" Х.Халера,
пастаноўка З.Пасюцінай - Бог Леа; "Нязломны рыцар" М.Вайтышкі,
пастаноўка В.Грыгалюнаса - Анёл Ахоўнік; "Балада пра Бландою"
С.Кавалёва, пастаноўка У.Паржэцкай - Сімбалда.
На цяперашні час задзейнічаны ў спектаклях: рэжысёр і выканаўца галоўнай
ролі ў спектаклі "Толькі дурні сумуюць" Дана Альмагора;
"Чарнобыльская малітва" С.Алексіевіч, пастаноўка Б.Бусаголя -
Бацька; "Понцій Пілат" А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі
- Сяян; "Жанчыны Бергмана" М.Рудкоўскага, пастаноўка В.Анісенкі
- Здань; "Адвечная песня" Я.Купалы, пастаноўка С.Кавальчыка
- Святар; "Песні ваўка" В.Паніна, пастаноўка У.Арлова -
Лабасты; "Хрустальны туфлік" Ш.Перо, Я.Шварца, Т.Габэ,
пастаноўка С.Кавальчыка - Кароль; "Чорны квадрат" М.Адамчыка,
М.Клімковіча, пастаноўка А.Гарцуева - Браніслаў Кот; "П'емонцкі
звер" А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі - Біскуп Альберт; "Нязваны
госць" С.Бартохавай - Ён; "Кабала святош" М.Булгакава
- Маркіз д'Арсіньі; "Трыбунал" А.Макаёнка - Сырадоеў;
"Валянціна" А.Вампілава - Мячэткін; "Воўк-мараплавец"
С.Казлова - Філін,"Ганна ў тропіках" Н.Круза - Чэчэ,
"Майстар галадання" Т.Ружэвіча - Вартаўнік І, "Кароль
Лір" У.Шэкспіра - Герцаг Альбані; "Шлях у Царград"
З.Косціча - Пугачоў, Сланскі, Мажны; "Іванаў" А.Чэхава
- Боркін.
|