Навіны
Рэпертуар
Рэжысёры
Кантакты
Гісторыя
Афіша
Трупа
Зала
Фестывалі

                                                  Апошняе абнаўленне - 6.05.2007 21:47.09   

КАЛІХ ТАЦЦЯНА УЛАДЗІМІРАЎНА

   Каліх Таццяна Уладзіміраўна нарадзілася ў горадзе Мінску 27.10.1984 г.

   На працягу 2002-2003 гг. з'яўлялася студэнткай Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў на курсе прафесара В.Д.Анісенкі. З 2004 г. вучыцца на завочным аддзяленні тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці "акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно".

   З 2004 г. працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, дзе займае пасаду артыста дапаможнага складу. За час працы ў тэатры выканала ролі ў спектаклях: "П'емонцкі звер" А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі - Манашка, "Валянціна" А.Вампілава, пастаноўка А.Ішчанкі - Валянціна, "Кабала святош" ("Мальер") М.Булгакава, пастаноўка В.Анісенкі і С.Кавальчыка - Арманда Бежар дэ Мальер, "Трыбунал" А.Макаёнка, пастаноўка В.Анісенкі - Надзея. Занята ў дзіцячых спектаклях "Хрустальны туфлік" і "Айбаліт, Бармалей пра жывёл і Брадвей" у пастаноўцы С.Кавальчыка. Апошняй значнай акцёрскай работай Т.У.Каліх стала роля Рэганы ў спектаклі "Кароль Лір" У.Шэкспіра, пастаноўка А.Ішчанкі (Расія).

   Сярод маладых артыстаў тэатра Т.У.Каліх асабліва вылучаецца сваёй адоранасцю і працавітасцю, якія спрыяюць яе поспехам ва ўвасабленні самых разнастайных вобразаў айчыннай і сусветнай класікі. За адносна невялікі час працы ў тэатры артыстка паспела паказаць свой патэнцыял у раскрыцці самай шырокай эмацыянальнай палітры, якая ў спалучэнні з выдатнай знешнасцю робяць яе прыкметнай сярод выканаўцаў амплуа маладой гераіні. Т.У.Каліх з'яўляецца адной з самых таленавітых і перспектыўных актрыс Тэатра беларускай драматургіі.