Ласоўскі
Валерый Аляксандравіч
Нарадзіўся ў 1945г. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў
артыстам у тэатрах Расіі, а таксама ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР
імя М.Горкага. У 1973г. стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу імя Ул.Яхантава
(Ленінград). У гэты ж час актыўна супрацоўнічаў з Беларускім тэлебачаннем у
якасці сцэнарыста і вядучага папулярных музычных праграм: "Як вам падабаецца…"
і "Сустрэнемся пасля адзінаццаці".
З 1975г. па 1994г. працуе артыстам-чытальнікам у Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
З 1994г. па 1999г. - мастацкі кіраўнік Мазырскага драматычнага тэатра імя І.Мележа,
у 2000-2002гг. - галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі
імя В.І.Дуніна-Марцынкевіча (г. Бабруйск). З 2003г. па 2004г. - мастацкі кіраўнік
Мінскага абласнога драматычнага тэатра (г.Маладзечна).
У 2003г. паставіў на сцэне РТБД спектакль "І рэха адказала - ты…" паводле п'есы
маладога драматурга А.Карэліна.
З верасня 2004 года працуе акцёрам РТБД.
Узнагароджаны дыпломамі міжнародных тэатральных фестываляў "Славянскія тэатральныя
сустрэчы" (г.Гомель), "Класіка сёння" (г.Днепрадзяржынск, Украіна).
З верасня 2004 года працуе акцёрам РТБД. Заняты ў спектаклі "Валянціна"
паводле п'есы А.Вампілава "Мінулым летам у Чулімску" - Памігалаў;
"Кабала святош (Мальер)" М.Булгакава - Маркіз дэ Шарон;
"Трыбунал" А.Макаёнка - Цярэшка па мянушцы "Калабок";
"Ганна ў тропіках" Н.Круза - Санцьяга; "Кароль Лір"
У Шэкспіра - Герцаг Корнуал; "Іванаў" А.Чэхава - Шабельскі.
|