Навіны
Рэпертуар
Рэжысёры
Кантакты
Гісторыя
Афіша
Трупа
Зала
Фестывалі

                                                  Апошняе абнаўленне - 6.05.2007 21:47.09   

Марчанка Аляксандр Анатольевіч

Нарадзіўся ў 1979 годзе ў г. Магілёве. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры па спецыяльнасці "рэжысёр, выкладчык спецыяльных тэатральных дысцыплін" (майстэрня дацэнта В.Д.Анісенкі). У 2001 годзе атрымаў акадэмічную ступень бакалаўра мастацтваў. 1.06.2001 года быў прыняты на работу ў РТБД. Дыпломныя спектаклі: "Апошнія" М.Горкага, пастаноўка А.І.Бутакова - Якаў; "Жаніцьба Бялугіна" М.Астроўскага, пастаноўка Ю.В.Сідарава - Сырамятаў. За час працы ў тэатры выканаў наступныя ролі: "Балада пра Бландою" С.Кавалёва, пастаноўка У.Паржэцкай - Дадон; "Макбет" У.Шэкспіра, пастаноўка В.Анісенкі - Макдуф; "Рычард" У.Шэкспіра, пастаноўка В.Анісенкі - Рыверс. Прымаў удзел у здымках фільмаў: "Бабін Яр" рэж. Джэфры Кенью, 2001г.; "Д'ябал, што называе сябе Богам" рэж. Дзмітрый Астрахан, 2002г.
З'яўляецца педагогам-асістэнтам па рэжысуры на курсе В.Д. Анісенкі.

  На цяперашні час заняты ў спектаклях: "Песні ваўка" В.Паніна, пастаноўка У.Арлова - Алень; "Понцій Пілат"А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі - Ісус Назарэй; "Хрустальны туфлік" Ш.Перо, Я.Шварца, Т.Габэ, аўтар спектакля С.Кавальчык - Саветнік; "Чарнобыльская малітва" С.Алексіевіч, пастаноўка Б.Бусаголя - Мясцовы жыхар; "Адвечная песня" Я.Купалы, пастаноўка С.Кавальчыка - Хлапец; "П'емонцкі звер"А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі - Рыцар Жафрэй; "Містэр Розыгрыш" С.Кандрашова - Антон; "Кабала святош" М.Булгакава - Шарль-Варле дэ Лагранж,"Ганна ў тропіках" Н.Круза - Палома, "Кароль Лір" У.Шэкспіра - Герцаг Бургундскі. "Белы анёл з чорнымі крыламі" Д.Балыка - Самойлаў; "Шлях у Царград" З.Косціча - Кланімір, Чорная маска, Сведка "В".