Паршын
Дзяніс Аляксандравіч
Нарадзіўся ў 1980 годзе ў г.Прыпяць. Жыў ў горадзе Маладзечна, дзе займаўся
ў тэатры-студыі "ТэСт" пад кіраўніцтвам Таццяны Бабей. У 2003г. скончыў Беларускі
дзяржаўны універсітэт культуры па спецыяльнасці "рэжысура драмы" (майстэрня
М.Абрамава). Удзельнічаў у студэнцкіх пастаноўках: "Заўтра была вайна"
Б.Васільева, пастаноўка М.Абрамава - Арцём Шэфер; "Вольныя псы"
паводле аповесці К.Сергіенкі "До свидаья, овраг", пастаноўка М.Абрамава
- Горды. У РТБД працуе са снежня 2003 года.
Прымае ўдзел у спектаклях: "Хрустальны туфлік" Ш.Перо,
Я.Шварца, Т.Габэ, пастаноўка С.Кавальчыка - Прынц; "Айбаліт, Бармалей,
пра жывёл і Брадвей" У.Аксенкруга, пастаноўка С.Кавальчыка - Цёпа;
"Адвечная песня" Я.Купалы, пастаноўка С.Кавальчыка - Хлопец;
"Кабала святош" М.Булгакава - Філібер дзю Круазі, Маркіз
дэ Лесак; "Трыбунал" А.Макаёнка - Валодзька; "Воўк-мараплавец"
С.Казлова - Варона, "Кароль Лір" У.Шэкспіра - Кароль
Французскі; "Шлях у Царград" З.Косціча - Муцімір Багамолаў,
Жоўтая маска, Гуру, Сведка "А"; "Іванаў"
А.Чэхава - Львоў.
|