Навіны
Рэпертуар
Рэжысёры
Кантакты
Гісторыя
Афіша
Трупа
Зала
Фестывалі

                                                  Апошняе абнаўленне - 6.05.2007 21:47.09   

Палупанава Ганна Валер'еўна

  Вядучая артыстка тэатра. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры (2000) працуе ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Як артыстку, яе характарызуе прыродная арганіка, выдатная пластыка, жаноцкасць, глыбокі псіхалагізм, незвычайная працаздольнасць і самааддача.

  Ганна Палупанава вылучаецца мяккай лірычнасцю, уменнем вызначыць тонкія нюансы ў характары сваіх персанажаў. У той жа час артыстка не пакідае без увагі важныя эмацыянальныя акцэнты, што дазволіла ёй стварыць пераканаўчыя жаночыя вобразы на аснове сучаснай драматургіі. Характары, увасобленыя на сцэне Ганнай Палупанавай, прывабліваюць сваёй жаноцкасцю, чуллівасцю.

  Сярод яе найбольш значных работ: "Барбара Радзівіл" Р.Баравіковай - Барбара Радзівіл; "Песні ваўка" В.Паніна - Даўганогая; "Адвечная песня" Я.Купалы - Жонка; "Чарнобыльская малітва" С.Алексіевіч - Дзяўчына; "І рэха адказала - ты" А.Карэліна - Ізольда; "Белы анёл з чорнымі крыламі" Дз.Балыка - Ніна; "Чорны квадрат" М.Адамчыка, М.Клімковіча - Афіцыянтка; "Кабала святош" М.Булгакава - Рываль; "Містэр Розыгрыш" С.Кандрашова - Марына. Роля музы вялікага мастака Марка Шагала ў спектаклі "Палёты з анёлам" выявіла новыя грані таленту артысткі, якія дазволілі ёй стварыць аб'ёмны сцэнічны вобраз..