Навіны
Рэпертуар
Рэжысёры
Кантакты
Гісторыя
Афіша
Трупа
Зала
Фестывалі

                                                  Апошняе абнаўленне - 6.05.2007 21:47.09   

Паніматчанка Максім Аляксандравіч

Нарадзіўся ў 1980 годзе. У 1997 годзе скончыў тэатральны ліцэй на базе сш № 136. У тым жа годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры, які скончыў у 2002г. З 1.06.2001г. прыняты на працу ў РТБД. Сыграў у наступных спектаклях: "Макбет" У.Шэкспіра, пастаноўка В.Анісенкі - Барон Рос; "Балада пра Бландою" С.Кавалёва, пастаноўка У.Паржэцкай - Рычарда; "Стомлены д\'ябал" С.Кавалёва, пастаноўка Р.Таліпава - Райская птушка, "Нязломны рыцар" М.Вайтышкі, пастаноўка В.Грыгалюнаса - Рыцар. 03 снежня 2002 г. адбыўся рэжысёрскі дэбют: спектакль "Скарб" В.Такарчук, дзе ён сам выканаў ролю Амоса.

 На сённяшні дзень іграе ў наступных спектаклях: "Песні ваўка" В.Паніна, пастаноўка У.Арлова - Клык; "Толькі дурні сумуюць" Д.Альмагора, пастаноўка В.Анісенкі - Рабі Шмельке, Беал Шэм Тоў; "Адвечная песня" Я.Купалы, пастаноўка С.Кавальчыка - Сын; "Понцій Пілат" А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі - Вершнік Капоній;"Чарнобыльская малітва" С.Алексіевіч, пастаноўка Б.Бусаголя - Хлопчык; "Чорны квадрат" М.Клімковіча, М.Адамчыка, пастаноўка А.Гарцуева - Пшэк; "Хрустальны туфлік" Ш.Перо, Я.Шварца, Т.Габэ, аўтар спектакля С.Кавальчык - Дырыжор, Паж, Настаўнік бою; "Жанчыны Бергмана" М.Рудкоўскага, пастаноўка В.Анісенкі - Здань; "Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей" Ул.Аксенкруга, пастаноўка С.Кавальчыка - Лямзік; "П'емонцкі звер" А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі - Філіп; "Кабала святош" М.Булгакава - Захарыя Муарон; "Містэр Розыгрыш" С.Кандрашова - Дзмітрый; "Воўк-мараплавец" С.Казлова - Варона; "Майстар галадання" Т.Ружэвіча - Вартаўнік ІІ, "Кароль Лір" У.Шэкспіра - Эдмунд; "Шлях у Царград" З.Косціча - Шчэпан Малы, Чырвоная маска, Музыкант, Сведка "Б"; "Іванаў" А.Чэхава - Львоў.