Прохарава
Кацярына Мікалаеўна
У дзіцячыя гады іграла ў Акадэмічным рускім тэатры імя М. Горкага ў спектаклі
"Драўляны рыцар" (роля Маленькай дзяўчынкі), а
таксама была вядучай перадач "Калыханка" і "Сем
колераў радасці" на Першым нацыянальным тэлеканале і перадачы "Першыя
сцяжынкі" на Беларускім радыё.
Падчас навучання ў БелАМ працавала ў Тэатры юнага гледача (спектакль"Палачанка").
Дыпломнымі работамі былі ролі Аўдоцці ("Рэвізор" М.Гогаля);
Геры ("Тарас на Парнасе"); Дамы (пластычны спектакль
"Прыпынак сустрэчны"); Шарлатана ("Полоумный Журден"
М.Булгакава); Дзікай каровы ("Котка, што гуляе сама па сабе" Р.Кіплінга).
БелАМ у 2002 г. па спецыяльнасці "Акцёр тэатра драмы і кіно", курс
Л.А.Манаковай. Па сканчэнні БелАМ прайшла паўгадавую стажыроўку ў Пражскім
лялечным тэатры, дзе іграла ў спектаклях "Дон Джавані" В.А.Моцарта і "Коткі"
Э.Л.Уэбера.
У тэатры працуе з 2003г. Іграе ў наступных спектаклях: "Чарнобыльская
малітва" С.Алексіевіч, пастаноўка Б.Бусаголя - Дзяўчынка; "Адвечная
песня" Я.Купалы, пастаноўка С.Кавальчыка - Дзеўка; "Песні
ваўка" В.Паніна, пастаноўка У.Арлова - Ваўчыца; "П'емонцкі
звер" А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі - Сястра Ганна; "Хрустальны
туфлік" Ш.Перо, Я.Шварца, Т.Габе - Салдат; "Валянціна"
А.Вампілава - Валянціна; "Кабала святош" М.Булгакава -
Арманда Бежар, "Майстар галадання" Т.Ружэвіча - Дзяўчынка,
14 год; "Белы анёл з чорнымі крыламі" Д.Балыка - Каша.
|