Навіны
Рэпертуар
Рэжысёры
Кантакты
Гісторыя
Афіша
Трупа
Зала
Фестывалі

                                                  Апошняе абнаўленне - 6.05.2007 21:47.09   

Спектаклі бягучага рэпертуару


Святлана Алексіевіч "Чарнобыльская малітва"

(сумесны франка-беларускі праект)

Цётухна, а дзе тут у вас радыяцыя, дзе яна - нябачная смерць? - А дзе стаіце - там і смерць. Смерць… боль… быль… Чарнобыль.
Пастаноўка Бруно Бусаголя (Францыя), рэжысёр - Валерый Анісенка, у ролях артысты Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. У спектаклі гучаць беларускія народныя песні ў выкананні заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Мархель, якія яна запісала ад сваёй маці Веры Кірылаўны ў вёсцы Шпакоўшчына Смалявіцкага раёну.


Янка Купала "Адвечная песня"

(рок-опера)

Што такое жыццё чалавека? Нараджаецца - памірае… А між гэтымі кропкамі - праца і няўдачы, холад і голад, бяда і гора, няшчасці і войны, боль і галеча… А яшчэ каханне і сям'я, надзея і вера… Што застаецца чалавеку? Жыць, берагчы сваю годнасць і спадзявацца, што тваім дзецям будзе лягчэй на гэтай няўтульнай зямлі… і яны па-новаму будуць складаць сваю Адвечную песню…
Пастаноўка і сцэнічная ідэя Сяргея Кавальчыка, кампазітар - Цімур Каліноўскі, у ролях: Таццяна Мархель, Ігар Сігаў, Галіна Чарнабаева, Наталля Халадовіч, Ганна Арыніч-Анісенка, Вераніка Буслаева, Ганна Палупанава, Алена Баярава, Дзяніс Паршын, Людміла Сідаркевіч, Бэла Шпінер, Андрэй Дабравольскі, Аляксандр Марчанка, Максім Паніматчанка, пры ўдзеле Глашы Арыніч і Каці Дзергачовай.


Вячаслаў Панін "Песні ваўка"

(драматычна-пластычная элегія)

У чым шчасце? Есці і бачыць, што зграя сытая, што сытыя ваўкі.
Але ёсць тыя, хто глядзіць на зоркі часцей, чым дбае аб ежы. Яны помняць песні сваіх продкаў і не згодныя мерыць усё жыццё сняданкамі да вячэрамі. Ім патрэбны бег, стэп, паляванне! Бег! Стэп! Паляванне! Бег! Стэп!.. А ці патрэбна гэта зграі? Наўрад ці. Ці засталося месца пад сонцам для ваўкоў? І для іх песень?
Пастаноўка Уладзіміра Арлова, у ролях: Даўганогая - Людміла Сідаркевіч, Ганна Палупанава; Алень - Аляксандр Марчанка; Клык - Максім Паніматчанка; Дзед - лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, народны артыст Беларусі, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы Генадзь Гарбук; Рваны Бок - Ігар Сігаў; Шэры - Яўген Іўковіч; Старая ваўчыца - Галіна Чарнабаева; Падпаліна - Ганна Арыніч-Анісенка; Маладая ваўчыца - Вераніка Буслаева; Куртаты - Сяргей Шымко; Ціхі - Дзяніс Паршын; Хуткі - Раман Кроман; Лабасты - Андрэй Дабравольскі; Зграя - артысты Тэатра беларускай драматургіі.


М.Рудкоўскі "Жанчыны Бергмана"

(псіхалагічная драма ў 2-х дзеях)


...Ноч. Крык у ночы. У крыку - боль і страх. Боль адчаю і страх сваёй бездапаможнасці. Ты прыйдзеш у гэты свет, і ўсё жыццё табе наканавана быць самотным. Сыходзячы ў іншы свет, з сабою возьмеш толькі сваю самоту. Але можа быць, на свеце знойдзецца такі ж няшчасны чалавек, які... не, не пакрыўдзіць цябе сваім шкадаваннем, а дасць надзею, прымусіць паверыць у свае сілы і, значыць, выратуе... Магчыма, коштам свайго жыцця... Інгрыд і Ліў - двое з шасці мільярдаў самотных...
Пастаноўка Валерыя Анісенкі, у ролях: Інгрыд - Таццяна Мархель; Ліў - Людміла Сідаркевіч; Доктар - Ігар Сігаў; Харыет - Таццяна Каліх, Кацярына Прохарава.


Яўген Таганаў "Адэль"

(гісторыя кахання ў 2-х дзеях)

... Яму сорак пяць. Яна на дваццаць год маладзейшая за яго. Ён - рафінаваны інтэлектуал, яна - нявеста бізнесмена. Іх звёў недарэчны выпадак. Яны занадта розныя, каб быць разам, але закахаліся адзін у аднаго і не могуць развітацца. Іх жыццё - спроба вырвацца за межы стэрэатыпаў... Гісторыя загадкавых адносінаў Мужчыны і Жанчыны, ахвярай якіх становіцца... Конь.
Пастаноўка Віталя Дудзіна, у ролях: Захараў - Ігар Сігаў; Хрысціна - Вераніка Буслаева.


М.Адамчык, М.Клімковіч "Чорны квадрат"

(кабарэ-дэтэктыў)

Віцебск 20-х гадоў. Рэстарацыя Браніслава Ката. Музыка, спевы, танцы, прыгажуні з вар'етэ. На фоне гэтага антуражу спявачка Марта Кот і яе палюбоўнік Вітаўт Федарэнка ствараюць планы забойства ўладальніка рэстарацыі і робяць стаўку на вядомага мастака Казіміра Малевіча...
Пастаноўка Аляксандра Гарцуева, у ролях: Малевіч - Аляксандр Марчанка; Браніслаў Кот - Андрэй Дабравольскі; Марта Кот - Людміла Сідаркевіч; Вітаўт Федарэнка - Сяргей Шымко; Кацап - Ігар Сігаў; Пшэк - Максім Паніматчанка, і інш.


Сучасная драматургiя краiн свету на эксперыментальнай сцэне

Дан Альмагор "Толькі дурні сумуюць"

(спектакль-прытча)

Тваё жыццё раней было "цяльняшкай"? Паласа белая, паласа чорная? А зараз яно падобнае на чорны фрак... Няма грошай, няма чым карміць дзяцей, а печ у хаце, калі да яе дакрануцца, нагадвае халадзільнік? Перачытай назву гэтай п'есы - і ты зразумееш, што толькі дурні сумуюць, зразумееш, што шчасце можна знайсці нават зараз! Трэба толькі сабрацца разам, узяцца за рукі, адчуць цеплыню душы блізкага чалавека і... Свята пачынаецца!
Пастаноўка Валерыя Анісенкі, рэжысёры - Ганна Арыніч-Анісенка, Андрэй Дабравольскі. У ролях: Бэла Шпінер, Максім Паніматчанка, Ігар Сігаў, Андрэй Дабравольскі, Ганна Арыніч-Анісенка.


Зіновій Сагалаў "Палёты з анёлам"

(спектакль пра Марка Шагала)

Гісторыя жыцця легендарнага мастака Марка Шагала. Лёс нашага вялікага суайчынніка, які не знайшоў месца ў бязлітасным свеце. Пры чахардзе ўлад, строяў, ідэалогій талент не можа напаткаць іншы лёс, акрамя ганьбавання, абвінавачванняў у вар'яцтве, выгнання з Радзімы. Пошук прытулку, ціхага шчасця ў свеце сваіх карцін і... Анёл - маці, каханая, натхненне, жыццё і смерць. Спектакль меў вялікі поспех у гледачоў Масквы, Іркуцка і Растока (Германія).
Пастаноўка Валерыя Анісенкі. Ролі выконваюць Валерый Анісенка і Ганна Палупанава.


Андрэй Курэйчык "Понцій Пілат"

(гістарычная драма)

Спектакль распавядае пра апошнія паўтары гадзіны жыцця чалавека, які зацвердзіў смяротны вырак Сыну Божаму на Зямлі. 39-ы год нашай эры. Стомлены жыццём і ўспамінамі, Понцій Пілат жыве ў ссылцы на востраве, разам з адданай яму жонкай Прокулай. Адлюдненасць і жанчына, якую ты кахаў калісьці, - дзве добрыя падставы, каб пазбавіцца ўспамінаў, якія пачалі табе перашкаджаць. Але... у дзверы Пілата грукае малады вершнік Марк Капоній, каб паведаміць, што Калігулам у Рыме распачата даследванне, мэта якога - ганьба старога Пілата.
Пастаноўка Валерыя Анісенкі, сцэнаграфія Алесі Снапок-Сарокінай. У галоўнай ролі лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук; артыст, вядучы майстар сцэны Ігар Сігаў. У спектаклі таксама занятыя: Галіна Чарнабаева, Ганна Арыніч-Анісенка, Андрэй Дабравольскі, Аляксандр Марчанка, Максім Паніматчанка.


А.Курэйчык "П'емонцкі звер"

(гістарычная драма)

У Невельскім кляштары шукае прытулку Ізабела, дачка герцага П'емонцкага. Але што будзе з кляштарам, калі ў яго прыйдзе звер? Што будзе са зверам, калі да яго прыйдзе Бог? Супрацьстаянне д'ябальскага і боскага ў Слове да тых, хто слухае.
Пастаноўка Валерыя Анісенкі. У ролях: Ізабела П'емонцкая - Людміла Сідаркевіч; Маці-Настаяцельніца - Галіна Чарнабаева; Біскуп Альберт - Андрэй Дабравольскі; Рыцар Жафрэй - Ігар Сігаў, Аляксандр Марчанка; артысты Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.


У.Аксенкруг "Айбаліт, Бармалей, пра жывёл і Брадвей"

(мюзікл-пародыя)

Захапляючыя прыгоды доктара Шанца і яго сяброў - Фуры, Цёпы і Рыкі, што спяшаюцца ў Афрыку на дапамогу хворым малпам.
Пастаноўка С.Кавальчыка. У ролях: Анатоль Голуб, Ігар Сігаў, Людміла Сідаркевіч, Бэла Шпінер, Максім Паніматчанка, Дзяніс Паршын, Сяргей Шымко, Кацярына Прохарава, Валерый Шчарбакоў, Вераніка Буслаева, Алена Баярава.

Шарль Перо, Яўген Шварц, Тамара Габэ

"Хрустальны туфлік"

(баль-маскарад)

Золушка і яе злая Мачыха, добры Кароль і закаханы Прынц... Хто з нас не ведае гэтых герояў і гэтай гісторыі? Але кожны раз мы глядзім яе, нібы ўпершыню, і вядзем сваіх дзяцей на спектакль. Прыгожая маляўнічая пастаноўка з мноствам песень і танцаў - вось што такое "Хрустальны туфлік" на сцэне нашага тэатра.
Аўтар спектакля Сяргей Кавальчык. у ролях артысты Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі.


С.Кандрашоў "Містэр Розыгрыш"

(гульні дарослых)

Хіба можна падзяліць гульні на дзіцячыя і дарослыя? Аднак у вядомай арыі пяецца: "Усё наша жыццё - гульня!" А што, калі гульня насамрэч становіцца сэнсам усяго жыцця? Што, калі без гульні існаваць ужо немагчыма, і не мае значэння, наколькі твае гульні прыносяць радасць тым, хто побач, і ці прыносяць яны радасць наогул? Так, гэта, напэўна, цікава - увесь час разыгрываць людзей. Хай і жорстка, але смешна... Нават калі не для таго, над кім смяюцца. Але калі ты абраў такое жыццё, поўнае насмешкі над усімі, хто побач з табой, то стань у гэтай справе віртуозам, стань Містэрам Розыгрышам.
Пастаноўка В.Расстрыжэнкава. У ролях: Аляксей - Ігар СІГАЎ; Марына - Ганна АРЫНІЧ-АНІСЕНКА; Дзмітрый - Сяргей ШЫМКО; Святлана - Алена БАЯРАВА; Віктар - Максім ПАНІМАТЧАНКА; Антон - Яўген ІЎКОВІЧ, Аляксандр МАРЧАНКА; Вольга - Людміла СІДАРКЕВІЧ.


Аляксандр Вампілаў "Валянціна"

(п'еса пра каханне, слёзы і жыццё)

Безнадзейнасцю напоўнена жыццё. Рамонт чайнай у маленькім гарадку Чулімск аніяк не скончыцца, але падаецца, што не скончыцца і рамонт нашых душ. Безнадзейнае існаванне следчага Шаманава, расчараванага ва ўсім - у жанчынах, сябрах, жыцці… Толькі Валянціна, дзяўчына васемнаццаці год, бясконца рапаруе паркан ля чайнай, які кожны лічыць сваім абавязкам зламаць ізноў, і кахае расчараванага Шаманава. Яна не патрабуе нічога, і здаецца, што ўсё такім і застанецца - марным і безнадзейным. Але яна зноў і зноў падыходзіць да паркана і папраўляе зламаныя дошкі.
Пераклад Анатоля Бутэвіча. Пастаноўка Аляксандра ІШЧАНКІ (Расія). Сцэнаграфія і касцюмы Таццяны МАЦЭВІЧ.
Дзеючыя асобы і выканаўцы: Валянціна - Таццяна КАЛІХ, Кацярына ПРОХАРАВА;Шаманаў - Валерый ШЧАРБАКОЎ;Мячэткін -Андрэй ДАБРАВОЛЬСКІ;Памігалаў - Валерый ЛАСОЎСКІ; Дзергачоў - Віктар БАГУШЭВІЧ; Ерамееў - Генадзь ГАРБУК, н.а.РБ, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, артыст Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы; Кашкіна -Ганна АРЫНІЧ-АНІСЕНКА; Харошых -Галіна ЧАРНАБАЕВА; Пашка - Максім Паніматчанка.


С.Казлоў "Воўк-мараплавец"

Стары марскі Воўк на старасці год патрапіў у лес, і стаў… бандытам. Але як яму хочацца сяброўства, любові, а яшчэ - мора, плавання, прыгодаў і падарожжаў! І вось ён, парваўшы са сваім бандыцкім жыццём, абвяшчае набор у каманду, якая паплыве праз мора восені і акіян снегу для аб'яднання ўсёй Зямлі. І вось у яго каманду трапляе Заяц, які становіцца сапраўдным сябрам Воўка. Ды толькі Зайца выкрадаюць злодзеі - былыя прыяцелі Воўка…
Пастаноўка С.Кавальчыка. У ролях: Ганна Арыніч-Анісенка, Валерый Шчарбакоў, Вераніка Буслаева, Максім Паніматчанка, Бэла Шпінер і інш.


С.Бартохава "Нязваны госць"

(вельмі сур'ёзная камедыя)

Мужчына пайшоў да палюбоўніцы, а тут… Зразумелая рэч, вяртаецца муж… Што рабіць? Балкон суседкі побач, а высокі паверх не перашкода для сапраўднага Дон Жуана. Хто б ведаў, што гаспадыня суседняй кватэры насамрэч…
Пастаноўка Валерыя Анісенкі. У ролях: Ён - Андрэй Дабравольскі, Яна - Алена Баярава.


М.Булгакаў "Кабала святош" ("Мальер")

Самая легендарная п'еса Булгакава пра ўзаемаадносіны самай супярэчлівай фігуры ў гісторыі сусветнага тэатра і самага бліскучага караля ўсіх часоў. Жыццё вялікага драматурга Мальера са шматлікімі палітычнымі інтрыгамі, каханнымі вірамі і страшнымі таямніцамі ў п'есе "Кабала святош" стала ілюстрацыяй парадаксальнай ісціны: права казаць людзям праўду даецца толькі тым, хто ўмее спадабацца.
Асалоду ад спектакля гарантуе супрацоўніцтва двух таленавітых рэжысёраў Тэатра беларускай драматургіі Валерыя Анісенкі і Сяргея Кавальчыка - сплаў вопыта і маладосці.
У ролі Мальера - заслужаны дзеяч мастацтваў, лаўрэат Дзяржаўнай і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прафесар Валерый Анісенка.


Караль Фрэшэт "Жан і Беатрыса"

Жанчына - звычайная жанчына - захацела закахацца. Яна вывешвае аб'яву на слупах з абяцаннем высокага ўзнагароджання таму, хто здолее яе здзівіць, узрушыць і спакусіць. І вось па аб'яве прыходзіць Жан, лавец узнагарод.
Ён выйграе… альбо прайграе?
Самота душы чалавечай не можа парушыцца… альбо можа?
Пастаноўка Венедыкта Расстрыжэнкава.
У ролях Людміла Сідаркевіч і Ігар Сігаў.


Ніла Круз "Ганна ў тропіках"

Пулітцэраўская прэмія за драматургію ў 2003 годзе!
Пастаноўка амерыканскага рэжысёра
Дэніэла Бэнкса!

1929. Фларыда. Гарадок з назвай Ібор Сіці. Маленькая тытунёвая фабрыка, дзе цыгары ўсё яшчэ робяцца рукамі, а для адукацыі і забаўлення працоўных запрашаюць лектораў-чытальнікаў. Прыбыццё маладога прыгожага лектора становіцца святам для жанчын і праблемай для мужчын. Ён пачынае чытаць "Ганну Карэніну", і размеранае жыццё сямейнага прадпрыемства пераўтвараецца ў палымяны кактэйль, дзе намешаны Талстой, тропікі і амерыканская мара.
Класічны сюжэт, перанесены на амерыканскую глебу, у выкананні трупы Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі:
Ігара Сігава, Людмілы Сідаркевіч, Андрэя Дабравольскага, Веранікі Буслаевай, Аляксандра Марчанкі, Галіны Чэрнабаевай, Валерыя Ласоўскіага, Сяргея Шымко.


Тадэвуш Ружэвіч "Майстар галадання"

сцэнічная адаптацыя і пераклад С. Кавалёва

Эпоха распусты, нястрыманасці, нясціпласці. Ніхто не абмяжоўвае сваіх жаданняў, інстынктаў, юрлівасці. Куды коціцца гэты свет? Што будзе з намі? На што здольны будзе чалавек праз які час? Выпрабаваць здольнасці чалавека вырашыў МАЙСТАР ГАЛАДАННЯ, які сорак дзён у жалезнай клетцы, пад пільнай аховай не возьме ў рот ні кавалка ежы.
Але ў тое, што ягонае галаданне камусьці дапаможа, ужо не верыць ніхто, нават ён сам...
Пастаноўка Валерыя Анісенкі


Класіка беларускай драматургіі

Андрэй Макаёнак "Трыбунал"

60-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца

Барацьба з ворагам ідзе паўсюль - і ў акопах, і ў лесе, і ў звычайнай вясковай хаце. Бацька, сельскі пастух, ідзе на службу да фашыстаў. Сям'я не можа прыняць такі выбар і ладзіць сапраўдны трыбунал. Дачкі, сын, жонка паўстаюць на Цярэшку і выракаюць яго на… смерць.
Хаця і высвятляецца, што бацька - шчыры савецкі патрыёт, змаганне паміж любоўю і абавязкам прыводзіць да трагедыі.


"Паўночная цішыня"

Інсцэніроўка Я.Конева паводле аповесці Б.Васільева "А заранкі тут ціхія..."

Дзяўчаты на вайне. Яны маладыя і прыгожыя, спяваюць песні, вераць у каханне... У іх усё наперадзе і ім не да вайны. І колькі б не бурчаў старшына Васкоў, але і яму да спадобы гэтая часовая перадышка ў глухім гарнізоне. Ды і што ім можа пагражаць тут, так далёка на поўнач ад фронту, дзе так неверагодна ціха?..
Праект, прысвечаны Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, здзейсніў рэжысёр Сяргей Кавальчык з маладзёжнай студыяй тэатра.


Упершыню за апошнія 50 гадоў на мінскай сцэне прэм'ера легендарнай п'есы

У.Шэкспір "Кароль Лір"

Адна з выдатнейшых п'ес у гісторыі тэатра. Самая вядомая трагедыя Уільяма Шэкспіра.

Легенда пра старога караля, які быў падмануты роднымі дочкамі, што кляліся яму ў любові, а пасля, калі кароль раздаў ім сваё багацце і адыйшоў ад ўлады, адмовілі ў прытулку. Толькі самая малодшая, Кардэлія, захавала да бацькі роднасныя пачуцці і даказала гэта на справе. Чалавек і ўлада, сапраўдная і ілжывая любоў, здрада і доўг знаходзяць у п'есе Шэкспіра сваё самае высокае ўвасабленне.

Моц рэжысуры і сцэнаграфіі, бляск акцёрскіх работ.

У ролі Караля Ліра - лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, артыст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы, народны артыст Беларусі Генадзь ГАРБУК.
Рэжысёр-пастаноўшчык - Аляксандр ІШЧАНКА (Расія)
Сцэнаграфія заслужанага дзеяча мастацтваў Украіны, заслужанага мастака Рэспублікі Крым, лаўрэата Дзяржаўных прэмій Рэспублікі Крым Юрыя СУРАКЕВІЧА (Расія)


Драматургічны дэбют Дзіяны Балыка

Пераклаў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Скарынкін
"Белы анёл з чорнымі крыламі"

сучасная драма

Шакіруючая праўда пра бязмежнае каханне, татальную адзіноту, усеагульнае неразуменне і... СНІД, расказаная зразумелай мовай, без прыкрасаў.

Хочацца пачаць усё спачатку, калі хвароба цябе возьме пад прыцэл. Кожны мае права на жыццё, каханне, радасць, дараванне сваіх грахоў і на апошні шанец.

Гэта п'еса расказвае пра цёмны бок асобы, унутраны боль кожнага чалавека, аб тым, што робяць усе, яна кажа сваю праўду, такую блізкую многім... Гэтай гісторыі не існавала б, калі б не было... людзей
У п'есе мноства ўнутраных інтрыг, нечаканых паваротаў, яскравых, вясёлых дыялогаў.
Рэжысёр Венедыкт Расстрыжэнкаў. Кампазітар Цімур Каліноўскі.


Зоран Косціч "Шлях у Царград"

сумесны беларуска-сербскі праект

Недзе ва ўсходняй Еўропе стаіць выстава васковых фігур: беларускі кароль Стах, рускі Пугачоў, серб Шчэпан, украінка Трэпольская... Толькі нікому невядомы, загадкавы Усяведны можа вырашыць: адправіцца гэтая выстава ў печ альбо будзе жыць. Чым адрозніваецца сапраўдны чалавек ад васковага балвана? І хто можа даць чалавеку Даведку, што ён - Чалавек?! Наш славуты зямляк Стах Горскі адпраўляецца ў падарожжа, поўнае выпрабаванняў...

Неўміручы балканскі гумар і вынаходлівасць ў спектаклі рэжысёра-пастаноўшчыка Сяргея Кавальчыка, з удзелам заслужанай артысткі Беларусі Таццяны Мархель, вядучых майстроў сцэны Ігара Сігава і Людмілы Сідаркевіч. Музыку да спектакля напісаў Цімур Каліноўскі.


Ягор Конеў "Дамавічкі"

казка

Адкуль з'яўляецца сапраўднае сяброўства? Зразумела, з небяспекі, з якой можна справіцца толькі разам. Шушык і Жуля - простыя малышы-дамавічкі, але хто, калі не яны, зможа адолець злога Кадука, ды ўратаваць цэлую вёску ад Мары-смерці?

Захапляльныя прыгоды, яскравыя музычныя нумары і, канешне, перамога дабра над злом - у пастаноўцы віртуоза дзіцячага спектакля Сяргея Кавальчыка пры ўдзеле рэжысёраў-дыпломнікаў С.Здаранкова і М.Дзямідчык. Спектакль заснаваны на беларускім фальклоры, будзе цікавы і трохгадовым малышам, і іх бацькам.


А.П.Чэхаў "Іванаў"

Драма

Спрадвечны сюжэт - адзін мужчына і дзве закаханыя ў яго жанчыны. Любоўны трохкутнік, крызіс сярэдняга ўзросту - усё гэта ў класічным, сучасным і вечным спектаклі па п'есе вялікага рускага драматурга.

Ці заўжды трэба трымацца імкненняў свайго сэрца? Казаць тое, што думаеш? А калі ўсё гэта прыносіць блізкім толькі боль? Што рабіць, калі душа жадае перамен, але абавязак надзейна прыкоўвае да смяротна хворай жанчыны, якую ўжо не кахаеш? А зараз іншая - юная, чыстая, закаханая - згодная чакаць столькі, колькі спатрэбіцца, і прынесці сябе ў ахвяру…

Але ж першая жонка таксама ахвяравала ўсім. І ён таксама быў шчаслівы з ёй. Куды ўсё знікае? Чаму каханне ператварылася ў цяжкое бярэмя? Ці магчымае шчаслівае каханне? У чым сэнс жыцця і ці варта яго шукаць?

Пастаноўка Валерыя Анісенкі, кампазітар Уладзімір Кандрусевіч, сцэнаграфія Алесі Снапок-Сарокінай.


С.Гіргель "Сталіца Эраунд"

Два незнаёмыя паміж сабой мужчыны ў пустым вагоне метро, які засеў паміж станцыямі. Пусцяковая гутарка, распачатая ад нудоты... Ты думаў, што забудзешся на яго адразу, як толькі выйдзеш на паверхню - а ён рэзка, на 180 градусаў, паварочвае усё тваё жыццё...

У спектаклі няма галаваломных трукаў, шумных спецэфектаў і эратычных сцэн. Ёсць яскравыя, таленавітыя акцёры, якія літаральна зачароўваюць цябе, і ты смяешся, плачаш, зноў смяешся...

Спектакль - паварот: ад анекдоту - да песні, ад абсурду - да рамантыкі...

Ад абыякавасці - да Любові.

Рэжысёрскі дэбют Вольгі САРАТОКІНАЙ, музыка і тэкст песні Дзяніса ПАРШЫНА, музычнае афармленне і аранжыроўка Цімура КАЛІНОЎСКАГА, сцэнаграфія Алёны ІГРУШЫ.


Яўген Шабан "Вячэра"

Незвычайныя дыялогі

Не кожнаму дадзена адчуць сувязь з продкамі. Але рыхтуючы вячэру ў сумнае і светлае свята Дзядоў, старая Васіліна становіцца мастом паміж мінулым і сучаснасцю, паміж светам і чалавекам.

У дыялогу са звыклымі субяседнікамі - хатнімі жывёламі, старой бярозай ды душамі тых, каго ўжо няма - ствараецца карціна свету вакол яе, дзе найважнейшае пытанне - а ці правільна я жыла?

Традыцыйная народная сімволіка ў злучэнні з нечаканымі музычна-харэаграфічнымі нумарамі адлюстроўвае містычную сувязь эпох.

Рэжысёр-пастаноўшчык Ніна ПІСКАРОВА, мастак-пастаноўшчык Андрэй ТРЫЗНА, балетмайстар, рэжысёр па пластыцы Вольга СКВАРЦОВА, музычнае афармленне Кацярына ТАРАСАВА.