Навіны
Рэпертуар
Рэжысёры
Кантакты
Гісторыя
Афіша
Трупа
Зала
Фестывалі

                                                  Апошняе абнаўленне - 6.05.2007 21:47.09   

Шчарбакоў Валерый Аляксандравіч

  Нарадзіўся ў 1973 годзе ў горадзе Гомелі. Ў 2000 годзе скончыў БелАМ па спецыяльнасці "Акцёр тэатра і кіно", мастацкі кіраўнік курса У.А.Мішчанчук. Падчас навучання працаваў у Гомельскім абласным драматычным тэатры. Іграў у спектаклях: "Міліянерша" Б.Шоў, рэж. У.Караткевіч - Сенатар; "Пунсовыя ветразі" А.Грына, рэж. У.Караткевіч - Грэй; "А ён мяцежны..." паводле твораў М.Лермантава, рэж. У.Караткевіч - Малады Лермантаў; "Ханума" Г.Канчэлі, рэж. С.Кавальчык - Ціматэ; "Радавыя" А.Дударава, паст. В.Раеўскага - Адуванчык і інш.
У тэатры працуе з 2004г. Іграе ў спектаклі "Адвечная песня" Я.Купалы, рэж. С.Кавальчык - Салдат ; "Валянціна" А.Вампілава, рэж. А.Ішчанка - Шаманаў ; "Кабала святош" М.Булгакава - Справядлівы Шавец, каралеўскі блазан; Шарлатан з клавесінам ,"Кароль Лір" У.Шэкспіра - Герцаг Корнуал, "Белы анёл з чорнымі крыламі" Д.Балыка - Пашка, "Шлях у Царград" З.Косціча - Кланімір, Чорная маска, Сведка "В".
   Заняты у апошніх пастаноўках РТБД: "Іванаў" А.Чэхава - 3 госць, "Дамавічкі" Я.Конева - Кадук.