Навіны
Рэпертуар
Рэжысёры
Кантакты
Гісторыя
Афіша
Трупа
Зала
Фестывалі

                                                  Апошняе абнаўленне - 6.05.2007 21:47.09   

Шымко Сяргей Міхайлавіч

   Артыст вышэйшай катэгорыі. Скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (курс А.І.Клімавай, А.Ф.Андросіка, Л.М.Давідовіча). З 1991 па 2002 г.працаваў у Тэатры юнага гледача. Прымаў удзел у спектаклях: "Шукай ветра ў полі", "2222", "Супер ША", "Шчаслівыя жабракі", "Маленькі лорд Фаунтэрлой" і г.д. З верасня 2002 года працуе ў РТБД. Іграў у спектаклях: "Стомлены Д'ябал" С.Кавалёва, пастаноўка Р.Таліпава - Сусед, "Дзіця з Батлеема"сцэнічная ідэя М.Пінігіна - Батлейшчык, "Песні ваўка" В.Паніна, пастаноўка У.Арлова - Куцы.

 Заняты ў спектаклях: "Хрустальны туфлік" Ш.Перо, Я.Шварца, Т.Габэ, пастаноўка С.Кавальчыка - Кароль, "Чорны квадрат" М.Адамчыка, М.Клімковіча, пастаноўка А.Гарцуева - Федарэнка, "Айбаліт, Бармалей, пра звяроў і Брадвей" У.Аксенкруга, пастаноўка С.Кавальчыка - Фура, "П'емонтскі звер" А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі - Здань; "Кабала святош" М.Булгакава, пастаноўка В.Анісенкі і С.Кавальчыка - Людовік Вялікі; "Ганна ў тропіках" Ніла Круза, пастаноўка Дэніела Бэнкса - Eliades; "Кароль Лір" У.Шэкспіра, пастаноўка А.Ішчанкі - Освальд; "Шлях у Царград" Зорана Косціча, пастаноўка С.Кавальчыка - Манах, Судовы дэманстратар; "Дамавічкі" Я.Конева, пастаноўка С.Кавальчыка - Шушык; "Іванаў" А.Чэхава, пастаноўка В.Анісенкі - Касых.