Шыпіла
Вера Яўгенаўна
У 1996 годзе скончыла Беларускую Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці
"акцёр драмы і кіно", майстар курса - Андросік А.Ф. З 1998 года працавала ў
тэатры "Вольная сцэна". Сыграла ролі ў наступных спектаклях: "Развітанне
з Радзімай" А.Паповай - Жонка; "Містэр Розыгрыш"
С.Кандрашова, пастаноўка В.Расстрыжэнкава - Света, "Стомлены д'ябал"
С.Кавалёва, пастаноўка Р.Таліпава -Дзеўка; "Узлёт Артура
Уі, які можна было спыніць" Б.Брэхта, пастаноўка В.Мазынскага - Удава;
"Дзіця з Батлеема" паводле Новага запавету, сцэнічная ідэя і пастаноўка
М.Пінігіна - праца з лялькамі; "Чорны квадрат" М.Адамчыка,
М.Клімковіча, пастаноўка А.Гарцуева - Афіцыянтка. З 2001 года працавала
ў антрэпрызе "Вольная сцэна", іграла ў спектаклях: "Прынц Мамабук"
А.Дударава, пастаноўка В.Мазынскага - Люська; "Чорт і баба"
Ф.Аляхновіча, пастаноўка В.Мазынскага - Жонка. У Рэспубліканскім тэатры
беларускай драматургіі працуе з 2004 года. Прымае ўдзел у спектаклі "П'емонцкі
звер" А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі - Манахіня; "Кабала
святош" М.Булгакава - Манашка; "Трыбунал" А.Макаёнка
- Галя; "Белы анёл з чорнымі крыламі" Д.Балыка - Анжэліка;
"Іванаў" А.Чэхава - Бабакіна.
|