Шпінер
Бэла Міхайлаўна
Нарадзілася ў горадзе Асіповічы. Скончыла Мінскае вучылішча мастацтваў
- 1994г., Мінскае музычнае вучылішча - 1996г., Беларускую акадэмію мастацтваў
- 2000г. Працавала ў якасці актрысы ў Тэатры юнага гледача, тэатры "Дзе - я?",
з 2002 года працуе ў РТБД. Занятая ў спектаклях: "Адвечная песня"
Я.Купалы, пастаноўка С.Кавальчыка - Восень; "Хрустальны туфлік"
Ш.Перо, Я.Шварца Т.Габэ, пастаноўка С.Кавальчыка - Фея; "Толькі
дурні сумуюць" Д.Альмагора, пастаноўка В.Анісенкі - Жонка; "Айбаліт,
Бармалей, пра жывёл і Брадвей" Ул.Аксенкруга, пастаноўка С.Кавальчыка
- Марсіта; "П'емонцкі звер" А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі
- Сястра Бернарда ; "Кабала святош" М.Булгакава - Незнаёмая
ў масцы; "Кароль Лір" У.Шэкспіра.
|