Сігаў
Ігар Аляксеевіч
Артыст, вядучы майстар сцэны. У 1994 годзе скончыў Беларускую акадэмію
мастацтваў. Больш за 10 гадоў працы ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі
сыграў больш за 20 роляў, сярод іх галоўныя ролі ў спектаклях "Балада
пра Бландою" С.Кавалёва, рэж. А.Гузій; "Макбет" В.Шэкспіра,
рэж. В.Анісенка; "Рычард" В.Шэкспіра, рэж. В.Анісенка; паставіў
сцэнбаі ў спектаклях "Песні ваўка" В.Паніна, рэж. У.Арлоў; "Містэр
Розыгрыш" (Аляксей), "Узлёт Артура Уі, які можна было спыніць" (Артур
Уі), "Апошняя пастараль" (Ён), "Стомлены д'ябал" (Д'ябал),
"Адэль" (Захараў), "Чарнобыльская малітва" (Сакратар райкама)
і інш. Яго апошнімі ролямі ў тэатры з'яўляецца роля Мужыка ў спектаклі
"Адвечная песня" паводле Я.Купалы (рэж. С.Кавальчык), ролі Містэра
Піта, Бармалея, Ільва ў дзіцячым мюзікле-пародыі "Айбаліт, Бармалей,
пра жывел і Брадвей" Ул.Аксенкруга (рэж. С.Кавальчык). У спектаклі "П'емонцкі
звер" А.Курэйчыка (рэж. В.Анісенка) выканаў ролю Рыцара Жафрэя,
у спектаклі па п'есе Караль Фрэшэт "Жан і Беатрыса" выканаў ролю
Жана, а таксама з'яўляецца пастаноўшчыкам пластыкі гэтага спектакля;
у спектаклі"Ганна ў тропіках" Ніла Круза выканаў ролю Хуана
Хуліян; у спектаклі "Валянціна" А.Вампілава -Шаманаў; "Кароль
Лір" У.Шэкспіра - Эдгар; "Шлях у Царград" Зорана Косціча
- Стах Горскі; "Іванаў" А.Чэхава - Іванаў.
Здымаўся ў фільмах: "Небо и земля", "Закон", "Из ада в ад", "Вокзал",
"Команда", "Апошні браняпоезд".
Прыродная арганіка, рэдкая працаздольнасць, уменне мысліць вызначаюць цікавую шматгранную індывідуальнасць артыста. За творчыя дасягненні неаднаразова атрымліваў узнагароды разнастайных фестываляў, Саюза тэатральных дзеячаў, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
|