Воранаў Канстанцін Аркадзьевіч.
Нарадзіўся 10.07.1960 г. у Маскве. У 1984 г. скончыў
Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці "акцёр драматычнага
тэатра і кіно".
З 1984 па 1986 гг. працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі
імя В.Дуніна-Марцынкевіча ў г. Бабруйску. За час працы ў тэатры сыграў наступныя
ролі: Арнольд - "Шрамы на сэрцы" Я.Шабана, Кароль - "Хрустальны
туфлік" Я.Шварца і Т.Габэ, Гія - "Ад трох да шасці" А.Чхаідзэ,
Кароль - "Кот у ботах"?
У перыяд 1986-1994 гг. з'яўляўся акцёрам Беларускага дзяржаўнага тэатра
юнага гледача. Удзельнічаў у наступных пастаноўках: Скотэр - "Асоль"
А.Грына; Рэпарцёр - "Аперацыя "дарагі хлопчык"" С.Міхалкова; Салдат
- "Уся надзея" М.Рашчына; Друлінг - "Паядынак" М.Матукоўскага; Тата
- "Як я быў вундэркіндам" А.Вольскага, У.Машкова; Другі сын -
"Рыгорка - ясная зорка" А.Вярцінскага; Чалавек Турусінай - "На
ўсякага мудраца хапае прастаты" А.Астроўскаага; Міхель, Эзехіль
- "Петар Мунк і яго каменнае сэрца" В.Гаўфа; Нямецкі афіцэр -
"Міколка-паравоз" М.Лынькова; Паляўнічы - "Казачны домік",
М.Стэгліка; Трытон Трыт - "Хачу быць чараўніцай" М.Нячаева; Разбойнік
- "Пра Іванку-дурненькага " М.Барценева; Цыган - "Казка пра папа
і работніка яго Балду" А.Пушкіна; Санітар - "Ганенне і забойства
Жана-Поля Марата" П.Вайса; Шэрыф - "Галасы травы" Т.Кэпата;
Лесавік - "Прыйдзе чалавек" Л.Расеба; Сіньёр Гарошак -
"Чыпаліна і яго сябры" С.Пракофьевай, І.Такмаковай; Бэн Ган -
"Востраў скарбаў" Р.Стывенсана; Нявольнік - "Чарадзейная гісторыя
Аладзіна" У.Граўцова; Дзядзька - "Плуфт" М.-К.Машаду;
Сабака Баскервіляў - "Сабака Баскервіляў" А.Конан-Дойла.
Зняўся у тэлефільме "Кніганошы" - Навабранец, кінафільмах:
"Дзіўны фарпост" - Прыказчык; "Карціна" - Мастак;
"Пушча" - Жаніх і інш.
Канстанцін Воранаў з'яўляецца заснавальнікам прыза "Крыштальная
ластаўка" ГА "БСТД", якім узнагароджваюць дзеячаў тэатральнага мастацтва
ў галіне пластыкі і харэаграфіі драматычных тэатраў з 2001 г.
У Тэатры беларускай драматургіі К.А.Воранаў працуе з 2005 г. Заняты ў
наступных пастаноўках: "Кабала святош" ("Мальер") М.Булгакава - Айцец
Бутрамей, Брат Сіла; "Майстар галадання" Т.Ружэвіча - Імпрэсарыо;
"Кароль Лір" У.Шэкспіра - Граф Кент; "Іванаў" А.Чэхава
- Іванаў.
|